Нет отзывов, добавить
Контакты
ГСЛХУ «Ветковский спецлесхоз»
+37529316-19-82
Каганович Виктор Львович
БеларусьГомельская областьВеткаул. Октябрьская,139
Карта

Лес i лёс. Лідка-сучкаруб. По страницам печатных изданий.

Лес i лёс. Лідка-сучкаруб. По страницам печатных изданий.

   Ягаднае... Якая прыгожая назва! І шкада, што вёска дажывае свой век разам з дзвюма бабулямі на вуліцы Слабада.

   Каб прабрацца да суседкі па вуліцы, нам прыйшлося, як кажуць, зайсці з тылу, па глыбокім снезе, адчыніць варотцы каля гаспадарчых пабудоў. Грукнулі ў дзверы, і нарэшце азвалася цётка Ліда, 1935 года нараджэння. Холадам і адзінотай, неўсталяванасцю патыхнула з жытла. Цяжка заставацца аднаму. Хваробы даймаюць, глухата, мала што радуе.

   Ураджэнка вёскі Курган Жлобінскага раёна, Лідзія Астапенка пасля сямігодкі завербавалася ў Карэлію. 30 гадоў адрабіла ў брыгадзе на валцы лесу, сучкарубам. Там і абранніка сустрэла, беларуса Уладзіміра, з Ваўкавыска. Вадзіцелем працаваў ён на вялікім лесавозе. Ды гора напаткала. Неяк зімой ў слізгату занесла машыну ў кювет, а шафёра бярвеннямі заціснула. Вярнулася Лідка з заробкаў у Беларусь адна-аднымачка, вырашыла хату набыць. Купіла ў Ягадным, тады яшчэ шматлюднай вёсцы. Без мужыка пражыла: магла сама ўсё рабіць. Гаспадарку трымала. Цяпер ужо саму сябе дагледзець цяжка. Але ж і яна яшчэ курак з пеўнікам гадуе, пасяліла іх у марозны час у хаце, каля печы. Певень вельмі ўжо адметны, сыйшоў бы на вокладку любога выдання як сімвал сёлетняга года.

    З гісторыі вёскі Ягаднае Вядома з XX стагоддзя. З 1929 года — у складзе Шарсцінскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. Тады мелася 17 двароў, 102 жыхары. Калгас на землях Ягаднага ўтварыўся ў 1930-м. Перад Вялікай Айчыннай у вёсцы было 68 двароў, 142 жыхары. Акупанты спалілі 41 двор. Пяцёра вяскоўцаў загінулі на фронце. 160 жыхароў насялялі Ягаднае ў 1959-м. У 2004 годзе вёска налічвала 24 гаспадаркі, 32 жыхары. Храмавае свята вёскі — Другая Прачыстая. Ягаднае з’яўляецца радзімай знакамітага камбайнера Героя Сацыялістычнай Працы Георгія Катлярова, ганаровага грамадзяніна Веткаўскага раёна. Георгій Макаравіч узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, шматлікімі медалямі. Зараз жыве на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі — у аграгарадку Шарсцін, у пяці кіламетрах ад Ягаднага. Шарсцін — радзіма слаўнага лётчыка, Героя Вялікай Айчыннай вайны Якава Мініна, 95-годдзе якога адзначаць землякі 22 красавіка. Паблізу Ягаднага знаходзіцца радовішча цагельных глін і суглінкаў. Колісь тут працаваў цагельны завод.

Тамара Крюченко   Фото Олега Белоусова          Источник: http://gp.by

© Правда Гомель

Информация для покупателя

Юридическое лицо ГСЛХУ "Ветковский спецлесхоз"

Беларусь Гомельская область Ветка ул. Октябрьская,139

Дата регистрации в Торговом реестре/Реестре бытовых услуг: Не подлежит занесению в реестр

Номер в Торговом реестре/Реестре бытовых услуг/Регистре производителей товаров: Не подлежит занесению в реестр, Республика Беларусь

Регистрационный номер ЕГР: 400049424

УНП: 400049424

Регистрационный орган: Гомельский областной исполнительный комитет

Дата регистрации компании: 20.12.2005

Режим работы:

ДеньВремя работы
Понедельник08:00 — 17:00 (перерыв:13:00 — 14:00)
Вторник08:00 — 17:00 (перерыв:13:00 — 14:00)
Среда08:00 — 17:00 (перерыв:13:00 — 14:00)
Четверг08:00 — 17:00 (перерыв:13:00 — 14:00)
Пятница08:00 — 17:00 (перерыв:13:00 — 14:00)
СубботаВыходной
ВоскресеньеВыходной